Творы
Santrauka: І ўсё адно ня ўсё яшчэ сказана, напісана пра Палуту Бадунову (1885–1938). Першую сучасную беларуску высокага палітычнага ўзроўня. Першую народную сакратарку-міністарку. Адну зь першых рэспубліканак. Першую незалежніцу. Палута Бадунова – кабета, якая сталася піянэркай у асваеньні беларускай публічнай незалежнай прасторы. У першай кнізе сэрыі “Гендарная БНР” упершыню сабрадзены досыць поўны збор твораў дзяячкі, якая марыла стаць пісьменьніцай. Пасьля гвалтоўнай сьмерці Палуты ў 1938 мы, сучасныя, памятаем, працягваем ейныя ідэі і спраўджваем ейную мару. Прыгэтым у архівах працягваецца пошук іншых тэкстаў пісьменьніцы, у тым ліку п’есы, артыкулаў.